Народный коллектив «БЕЛОРУССКАЯ НАРОДНАЯ ВЫШИВКА»

Народный коллектив БЕЛОРУССКАЯ НАРОДНАЯ ВЫШИВКА

Народный коллектив «БЕЛОРУССКАЯ НАРОДНАЯ ВЫШИВКА»
11-18 лет
Традиционная белорусская вышивка, изучение тайн и значения народного орнамента и узора;
Современная вышивка нитями и лентами, украшение одежды.

    

Калектыў “Беларуская народная вышыўка” заснаваны ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі ў 1987 годзе. Калектыў валодае даўнімі  творчымі традыцыямі, цікавымі выставачнымі матэрыяламі, арыгінальнымі аўтарскімі знаходкамі, ярка выяўленым нацыянальным каларытам.За развіццё і захаванне народнай культуры, выхаванне дзяцей на аснове традыцый беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў 1994 годзе калектыў “Беларуская народная вышыўка” атрымаў званне “Народны”.
Кіраўніком калектыву з 1992 па 2017 год была - педагог дадатковай адукацыі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Каралёва Алена Фёдараўна. Будучы дасведчым і удумлівым настаўнікам, Алена Фёдараўна сумела знайсці асабісты падыход да кожнага юнага творцы, скласці асаблівы мікраклімат на занятках, падтрымаць у навучэнцаў жаданне і ўменне тварыць прыгажосць.
Работы народнаго калектыва “Беларуская народная вышыўка” неаднаразова станавіліся лаўрэатамі гарадскіх і рэспубліканскіх выстаў: дыплом ХІХ Рэспубліканскай выстаўкі “Калядная зорка”, 2015г., дыплом рэспубліканскай выстаўкі дзіцячай творчасці “Салют Пабеды!”, 2015 г., дыплом за ўдзел у выстаўке “Калядная казка 2015” у Музейным комплексе “Дудуткі”, ІІІ месца гарадской выставы-конкурса дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва “Традыцыі і сучаснасць”, 2013г., дыплом І ступені фестывалю народнай творчасці “Сузор’е”, 2013г.
Акрамя калектыўных узнагарод, варта адзначыць індывідуальныя: дыплом навучэнкі Ігнатовіч Аляксандры за перамогу ў намініцыі “Спецыяльны прыз газеты “Пераходны ўзрост” ХVIII рэспубліканскай выстаўкі “Калядная зорка”, 2014 г., грамата навучэнкі калектыву Філімончык Ксеніі, якая заняла І месца ў намінацыі “Дэкаратыўнае пано” гарадскога конкурса дзіцячай творчасці “Соблюдаем законы дорог!”, 2014г.
Работы навучэнцаў народнага калектыва прымаюць удзел у шматлікіх мерапрыемствах як у Беларусі, так і за яе межамі. Так, дзіцячы касцюм, выкананы выхаванцамі на занятках калектыва “Беларуская народная вышыўка” з выкарыстаннем традыцый беларускай народнай вышыўкі, дэманстраваўся на міжнародным конкурсе моды ў гарадах Укмерге, Панявежыс (Літва, 2014г., 2015г.) і заняў прызавыя месцы.
Пад кіраўніцтвам Алены Федараўны Каралёвай сумесна з выхаванцамі быў распрацаваны праект “Тайна бабулінага куфэрка”, які на рэспубліканскай выставе “З рога ўсяго многа” (2014 год) адзначаны, як лепшы ў рэспубліцы.
Выхаванцы Алены Федараўны прымаюць актыўны ўдзел у дабрачынных акцыях, пастаянна перадаюць свае вырабы ў дзіцячыя медыцынскія ўстановы, дзіцячыя дамы, даруюць ветэранам сувеніры, спецыяльна зробленныя для іх сваімі рукамі.
У цяперашні час у творчым калектыве займаюцца навучэнцы ва ўзросце ад 7 да 16 гадоў. Народны калектыў "Беларуская народная вышыўка» жыве багатым творчым жыццём, поўны аптымізму і надзей на будучыню. У 2017 годзе калектыў адзначыць свой 30-гадовы юбілей.

Педагог дополнительного образования Горбачёва Лилия Вадимовна

Другие материалы в этой категории: « Студия ВЕСЕЛАЯ КАРУСЕЛЬ Кружок ПЛАСТИЛИНОГРАФИЯ »
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии